29 сакавіка 2026 года
З 13:00 да 14:00
Кавальская справа – гэта адно са старажытнейшых рамёстваў, вядомых чалавецтву. Стаць кавалём было не так проста, бо навучанне гэтаму майстэрству працягвалася ад 3 да 7 гадоў. Наша музейная вёсачка мае пэўнае дачыненне да кавальскай справы і асобе каваля праз кузню з в. Клочкава Маладзечынскага раёна.
Будынак кузні ў традыцыйнай беларускай вёсцы стаяў на ўскрайку вёскі, пры дарозе. Навокал яго заўсёды быў чуваць грукат кавадлы і лязгат металу – менавіта там нараджаліся неабходныя ў сялянскім побыце вырабы: падковы, сярпы, нажы, сякеры і малаткі. З глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце. Пра кавалёў у народзе казалі так: “У каваля, што не стук – то грыўня”. Але пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнай асцярогай, бо меркавалі, што яны з нячыстай сілай водзяцца!
Таму запрашаем усіх ахвотных у гэты веснавы дзень наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры побыту, каб дакрануцца да прамысловай гісторыі беларусаў.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Шпацыруючы па музейнай тэрыторыі, вы можаце выявіць, што некаторыя аб'екты зачыненыя для наведв...
«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяп...
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту віншуе ўсіх З Новым годам і...
25 ліпеня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі му...