+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
Фотасправаздача «Тэатральная феерыя»
2037

Фотасправаздача «Культурна-масавае мерапрыемства
«Тэатральная феерыя»

26 сакавіка 2017 г
з 14.00 да 16.00

Сусветны дзень тэатра – міжнароднае свята, якое традыцыйна адзначаецца 27 сакавіка і праходзіць пад адзіным дэвізам «Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру між народамі». У нашым музее вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйным тэатральным мастацтвам Беларусі і прыняць удзел у займальных майстар-класах.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • Паглядзець тэатральную пастаноўку па матывах народных казак;
  • Прыняць удзел у квэсце «Тэатральная феерыя»;
  • Паглядзець народны лялечны тэатр Батлейка;
  • Паглядзець ценявы тэатр «Вяртэп»;
  • Пачуць беларускія народныя казкі;
  • Пазнаёміцца з народнымі тэатральнымі маскамі і сфатаграфавацца ў іх;
  • Паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу тэатральных масак;
  • Атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Тэатральная феерыя» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.0 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі  «Жахлівыя гісторыі»
763
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Жахлівыя гісторыі»

30.01.2021г. запрашаем вас апынуцца ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай вёскі...

Мерапрыемства  «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
662
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»

23 кастрычніка 2021 года запрашаем правесці выхадны дзень ў музеі і паўдзельнічаць у розных май...

«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»
2502
«Цалкам бясплатна – вольная нядзеля: сялянскія рамествы!»

16.07.2023г. чакаем Вас на захапляльнае падарожжа ў Краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў...