+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Жахлівыя гісторыі»
Галоўная Падзеі Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Жахлівыя гісторыі»
Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі  «Жахлівыя гісторыі»
1475

Бясплатная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі

«Жахлівыя гісторыі» 

30 студзеня 2021

14:00-14:45          

Спакон вякоў няпросты лёс чалавека сустракаў шмат выпрабаванняў. Сярод паўсядзённага клопату ніхто не ведаў,  калі зноў прыйдзе час лiха. І тады быццам заходзіць неба за хмары, абрываюцца вясельныя песні, змаўкае дзіцячы смех. Смутак і жах ходзяць па вуліцах, заглядваюць у вокны людзей, якія пакутуюць. Вецер свішча сярод пакінутых хат, не чуваць суседскіх жартаў і сяброўскага рогату. Мор, вайна, голад. Смерць заўсёды была побач, нагадваючы кожнаму, што ніхто не вечны. Людзі яскрава адлюстроўвалі гэтае станаўленне да пераходу чалавека ў іншы свет у фальклоры. Няўзгоды зычайна тлумачыліся як промыслы розных нячысцікаў і дэманічных істот. І само станаўленне да смерці ў чалавека было іншае.         

Але не гледзячы на ўсе перашкоды, людзі заўсёды знаходзілі ў сабе імкненне да жыцця, пераадольвалі ўсе няўзгоды... І вёска зноў адраджалася. І кожны раз людзі сустракалі новае лета, працавалі ў полі, гадавалі жывёлу, расцілі дзяцей, святкавалі святы і жыццё працягвалася зноў.          

Запрашаем вас апынуцца  ў атмасферы “змрочных” часоў старажытнай беларускай  вёскі і адрадзіцца зноў праз песні, жарты, смех. У нашым невялічкім анімаваным прадстаўленні вы ўбачыце карагод нячысцікаў і анімаваных персанажаў!           

Вас чакае:·        

  • атмасфера “змрочнага” часу (беларуская веска XVIII-XIX ст.);·        
  • жалобныя спевы;·        
  • расповед пра эпідэміі, голад і іншыя турботы ў гісторыі нашых продкаў;·        
  • дэманічныя істоты і нячысцікі;·        
  • знаёмства з міфалогіяй пазажыццёвага свету;·        
  • абрад-замыканне вёскі ад ліха з дапамогай рушніка-абыдзённіка. 

Кошт квіткоў:       

  • для дарослых – 8 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна. 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30. 

Шаноўныя наведвальнікі!  

Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.  Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 
Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»
1653
Абрадавае мерапрыемства «Шчадрэц»

15 студзеня 2022 года запрашаем вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Свята  «Дажынкі»
636
Свята «Дажынкі»

Адышоў час веснавых пасеваў і апрацоўкі зямлі.

Акцыя «Дзень народнага адзінства»
738
Акцыя «Дзень народнага адзінства»

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства.

Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"
472
Спектакль тэатральнай студыі "СКАРБ"

6 верасня 2025 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў...