Недалёка ад Мінска пачалі аднаўляць стогадовы паазерскі хутар. Гэта першы такі аб'ект на тэрыторыі найстарэйшага беларускага "скансэна". У музей народнай архітэктуры і побыту цэлы комплекс пабудоў перавезлі з паўночнага захаду Віцебшчыны яшчэ напрыканцы 80-х.
Тады ж драўляную хату, хлеў, клець і лазню афіцыйна прызналі помнікамі. І толькі сёння дайшла чарга да рэстаўрацыі нацыянальнай каштоўнасці. Майстры максімальна берагуць сапраўдныя элементы будынкаў, выконваючы працы "па-дзедаўску".
Да канца Года якасці маюць намер завяршыць вонкавыя працы. Фасадным дэкорам - аканіцамі, ліштвой, карнізамі - зоймуцца следам. І ўжо наступнай восенню спадзяюцца запрасіць на хутарок, каб зусім не на крышку кожны беларус у сапраўдным змог вярнуцца ў мінулае, звязанае з агульнай будучыняй.
Відэа: https://vk.com/video-19650704_456267762?ref_domain=ont.by
Крыніца: ont.by (https://ont.by/news/pod-minskom-vossozdayut-stoletnij-poozerskij-hutor)
Спяшайцеся здзівіць Вашых дзетак і акунуцца ў цудоўныя ўспаміны Вашага дзяцінства!
1 кастрычніка 2022 года
4 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Камаедзіца» на...
3 мая 2023 года з 13.30 – 17.00