+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася»
Абрадавае мерапрыемства  «На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася»
532

Абрадавае мерапрыемства

«На Грамніцы зіма з вясною сустрэлася»

12 лютага 2022 года

з 14:00 да 15:00

Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў католікаў, 15 лютага – ў праваслаўных вернікаў.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі. Даведаецеся, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуеце першыя веснавыя песні і зможаце павадзіць карагоды каля вогнішча!

Вас чакае:

  • майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
  • частаванне гарбатай з зёлак;
  • беларускія народныя забавы і танцы;
  • карагоды, спевы каля вогнішча.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі –4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія  «Слуцкімі ваколіцамі»
560
Бясплатная экскурсія «Слуцкімі ваколіцамі»

2 мая 2022 года чакаем усіх неабыякавах і зацікаўленых на пазнавальную экскурсію пад адкрытым н...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Масленіца»
2095
Культурна-масавае мерапрыемства «Масленіца»

29 лютага 2020 года запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве ««Масленiца» на...