+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Дзень працы»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Дзень працы»
Мерапрыемства «Дзень працы»
89

1 мая 2024 года

з 14.00 да 15.00

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных усіх краін. Свята праслаўляе стваральную працу, з'яўляецца сімвалам салідарнасці і сацыяльнай адказнасці. Праца заўсёды служыла гарантам дабрабыту чалавека, асабліва тая,  што прыносіла хлеб і стабільнасць у сям'ю.

Запрашаем вас наведаць у гэты дзень наш музей і даведацца пра асноўныя працоўныя заняткі сельскага насельніцтва Беларусі ў часы Расійскай імперыі.

Вас чакае:

  • Экскурсія «Сельскагаспадарчыя заняткі сялян у к. XIX - пач. XX стст.»;
  • Экскурсія па выставе «Беларускі лён».

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
939
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»

26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!

Новая музейная паслуга — катанне на брычцы
892
Новая музейная паслуга — катанне на брычцы

Прапануем пракаціцца па музеі на арыгінальнай брычцы «Barouche-Landau» з адкідным верхам.

Cвята «Масленіца-2023»
318
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00

Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая
169
Дзень культурнага абмену Беларусі і Кітая

4 кастрычніка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў...