+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Даравальная нядзеля»
Культурна-масавае мерапрыемства  «Даравальная нядзеля»
1660

Культурна-масавае мерапрыемства

«Даравальная нядзеля»

14 сакавіка 2021 года 

з 13:00 да 15:00

Даравальная нядзеля – апошні дзень Масленічнага тыдня, у хрысціянскай традыцыі – дзень перад Вялікім постам. У гэта свята было прынята прасіць прабачэння ў блізкіх і сяброў, адкуль і паходзіць яго назва. У канцы дня ладзілі сціплую і стрыманую сямейную вячэру. Пасля яе трэба было вельмі старанна вымыць посуд, каб ад тлушчу і следу не засталося.           

На тэрыторыі музея вы зможаце паўдзельнічаць у конкурсах і спаборніцтвах, папрактыкавацца ў беларускіх танцах, пагуляць у цікавыя гульні, а напрыканцы свята спаліць пудзіла зімы – «Марэну»!

У праграме мерапрыемства:

  • канцэртная праграма;
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • паказ лялечнага тэатра;
  • выстава кухоннага начыння для вырабу сыра і масла, расповед пра масленічны стол;
  • правядзенне майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
  • масленічны слуп з прызамі;
  • абрад «Пахаванне Бабы» (толькі для дарослых!);
  • абрад «Трызна»;
  • карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
  • спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Даравальная нядзеля» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,5 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «V фестываль гістарычнай рэканструкцыі  «Эпоха рыцарства»
2575
Фотасправаздача «V фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства»

01 і 02.06.2019г. адбылося паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечч...

Мерапрыемства  «Дзяды»
1160
Мерапрыемства «Дзяды»

4 лістапада 2023 года з 13.00 да 14.00

Cаламяныя царскія вароты
551
Cаламяныя царскія вароты

Паважаныя наведвальнікі. У прасторы царквы з в. Барань Аршанскага раёна (э/с “Падняпроўе”) вы...

Мерапрыемства  «Шляхамі вайны»
1366
Мерапрыемства «Шляхамі вайны»

9 мая 2022 года запрашаем далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў...