24 красавіка 2026 года
з 14.00 да 15.00
Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння традыцыйных заняткаў нашых продкаў.
Прапануем здзейсніць бясплатную экскурсію (аплачваецца толькі ўваходны квіток у музей) па выставе «Беларускі лён».
Вы даведаецеся пра вырошчванне і традыцыйную апрацоўку ільну, пабачыце як з кволай сцяблінкі атрымлівалі трывалую нітку. Лён заўсёды быў важнай часткай традыцыйнай культуры беларусаў. Вы зразумееце, як працуюць ткацкія прылады і пра ролю ільну ў побыце беларусаў, а таксама ўбачыце працэс яго апрацоўкі.
А напрыканцы экскурсіі кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу паясоў з нітак.
Запрашаем Вас на захапляльнае падарожжа ў краіну цікавых музейных прадметаў і ўзораў творчасці народных майстроў!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...
11.11.2018г. адбылося мерапрыемства «Дзень каваля».
Адзінаццаты міжнародны музычны фэст «Купальскае Кола-XI»!