+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Куст»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Куст»
Абрадавае мерапрыемства «Куст»
1865

Абрадавае мерапрыемства «Куст»

25 траўня 2019 года 

з 13:00 да 15:00

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Куст», якое адбудзецца 25 траўня 2019 года з 13.00 да 15:00. Гэта дыпломны праект студэнтаў кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ, рэканструкцыя свята з в. Лобча Лунінецкага р-на Брэсцкай вобласці.           

«Куст» – старадаўні веснавы абрад, які прымяркоўваўся да другога дня Сёмухі. У гэты дзень збіраліся дзяўчаты, выбраўшы самую прыгожую, яны прыбіралі яе кустом, кляновымі і бярозавымі галінкамі. Дзявочай грамадой на чале з «Кустом» абыходзілі двары, спявалі куставыя песні. У гэтых песнях велічалі «Куст», гаспадара і гаспадыню, іх дзяцей, жадалі добрага ўраджаю, здароўя. За такія песні гаспадары адорвалі дзяўчат падарункамі. Пасля заканчэння абраду разрывалі галінкі з «Куста», і гэтае лісце бралі з сабой і сушылі. Ваджэнне «Куста» заканчвалася агульнымі танцамі і забавамі.           

Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у мерапрыемстве, дзе можна будзе пабачыць цікавую лакальную традыцыю Заходняга Палесся на тэрыторыі музея!               

Пад час свята Вас чакае:·       

  • Канцэрт ад фальклорных калектываў;·       
  • Традыцыйны абыход двароў;·       
  • Куставыя і траецкія песні;·       
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама