+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
Галоўная Падзеі Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»
2259

Фотасправаздача

«Адкрыццё выставы «Ікона звалась Свячой...»

30 жніўня 2019 г.

Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту разам з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава запрашае наведаць выставу “Ікона звалась Свячой…”, якая будзе дзейнічаць у помніку архітэктуры “Царква з в. Барань” (экспазіцыйны сектар “Падняпроўе”). Адкрыццё выставы – 30 жніўня 2019 г. а 13-й гадзіне.

Абрад «Свяча» з'яўляецца адным з самых адметных абрадаў у традыцыйнай культуры беларускіх вёсак Гомельшчыны. «Свячой» называюць як абрад, так і яго рытуальныя прыналежнасці. Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава займаецца шматгадовым вывучэннем гэтага абраду, і адным з вынікаў такіх даследаванняў з'яўляецца выставачны праект «Ікона звалась Свячой…». У выставачнай прасторы тэксты, запісаныя ў шматлікіх экспедыцыях па Гомельшчыне, а таксама суседняй Браншчыне, паўстаюць перад наведвальнікамі ў своеасаблівыя вобразныя, тэматычныя комплексы-інсталяцыі. На выставе можна пабачыць аўтэнтычныя і рэканструяваныя тыпы Свечаў, што існавалі і існуюць зараз на Гомельшчыне, традыцыйны народны іканапіс і ткацтва. Усё гэта аб'яднана адной тэмай — абрадам «Свяча».

На выставе прадстаўлены амаль два дзясяткі народных ікон канца XVIII — пачатку XX ст., больш чым паўсотні ручнікоў канца XIX — сярэдзіны XX ст., дванаццаць комплексаў аўтэнтычных і рэканструяваных «Свеч», а таксама экспедыцыйныя фотаздымкі абраду, сшыткі з рукапісамі псалмаў і фальклорныя тэксты, звязаныя з рытуальнымі момантамі і дзействамі.

Чытайце таксама
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»
1358
Мерапрыемства «Майстар-класы ў беларускім скансэне»

17.10.2021г. запрашаем правесці выхадны дзень са сваіми блізкімі і паўдзельнічаць у...

Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»
2393
Абрадавае мерапрыемства «Зажынкі»

27.07.2019г. запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Зажынкі» на тэрыторыі музея!

Адзіны дзень бяспекі
833
Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года на тэрыторыі музея (а/г. Азярцо, Мінскага раёна) сіламі і сродкамі...