+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
970

Абрадавае мерапрыемства

«Юр’я»

8 мая 2021 года

з 15:00 да 16:30

Юр’я – старадаўняе свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар Св. Георгія, якога ў народзе называлі Юр’ем.             

Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней, рабіліся спецыяльныя абрады для абароны жывёл: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты і конскі статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Такім чынам, Юр’я лічыўся пакравіцелем жывёлагадоўлі.             

Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абыход палёў, варажылі на будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юр’еўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну.            

На тэрыторыі музея Вас чакае:

  • майстар-клас па вырабу лялькі коніка;
  • расповед пра ікону Св. Юр’я (Георгія) у хаце з в.  Садавічы;
  • расповед пра традыцыі свята, абрад «Юр’еўскі карагод» (сектар «Цэнтральная Беларусь»);
  • выступ фальклорнага калектыва;
  • традыцыйны абыход двароў, абрады;
  • юр’еўскія песні;
  • беларускія народныя гульні і танцы;
  • «юр’еўскі» квэст. 

            Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Кошт квіткоў:         

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 18:00. Каса працуе з 11:00 да 17:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Піліпаўскія вячоркі»
2774
Фотасправаздача «Піліпаўскія вячоркі»

18.11.2017г. Збірацца на вячоркі было традыцыяй, якая выхоўвала моладзь эстэтычна і працоўна.

Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
805
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»

21 лютага 2021 года запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі м...

Свята «Даравальная нядзеля»
300
Свята «Даравальная нядзеля»

17 сакавіка 2024 года з 13.00 да 15.00   Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны –...