+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»
Галоўная Падзеі Музейная акцыя «Дзень роднай мовы»
Музейная акцыя  «Дзень роднай мовы»
788

Музейная акцыя

«Дзень роднай мовы»

21 лютага 2021 года 

з 13:00 да 15:00

Дзень роднай мовы – гэта свята, што заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года штогод з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці кожнай краіны. Прапануем усім жадаючым правесці гэты дзень у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту цікава і пазнавальна!

Пра унікальнасць беларускай мовы, яе мілагучнасць вы дазнаецеся праз загадкі, прыказкі і прымаўкі, беларускія народныя песні!

У гэты дзень:

  • бясплатная экскурсія па сектары «Цэнтральная Беларусь» на беларускай мове ў 13:00 (група да 15 чалавек);
  • віктарына «Беларускі падворак» (па матывах экскурсіі);
  • загадкі і тэматычныя гульні;
  • вывучэнне беларускіх народных песень;
  • беларускія танцы, гульні і забавы.

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • замовіць экскурсію на беларускай мове па іншым сектарам;
  • наведаць «Беларускую карчму», пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі.

Запрашаем прыняць удзел у музейнай акцыі «Дзень роднай мовы» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»
2067
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Жыцень»

25.08.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Жыцень» на тэрыторыі музея!

Акцыя «Вадохрышча»
320
Акцыя «Вадохрышча»

21.01.2023г. з 14.00 да 15.00 запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд...

«Матэрыял года: Блог аб турызме»
213
«Матэрыял года: Блог аб турызме»

У 2023 годзе Дэпартамент па турызму Міністэрства спорта і турызма Рэспублікі Беларусь і...

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»
1885
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі»

05.01.2020г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!