+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Галоўная Падзеі Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі»
524

Абрадавае мерапрыемства

«Вячоркі»

28 лістапада 2021 года 

з 14:00 да 15:30

Вячоркі – гэта даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі за працай у адной хаце. На Вячорках звычайна пралі, вышывалі, за працай маглі і жартаваць, расказаць цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадваць загадкі, спяваць песні.

Вячоркі былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання, які знік у сучасным асяродку.

Абрадавае мерапрыемства «Вячоркі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак.

Запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!

Вас чакае:

  • экскурсія па выставе «Беларускі лён»;
  • расповед беларускіх чароўных казак;
  • майстар-клас па беларускім танцам і гульням.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве Вячоркі” на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; маршрутнае таксі №1277.

 

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле»
2888
Абрадавае мерапрыемства «Беларускае вяселле»

Музей запрашае да сябе маладых і прапануе адсвяткаваць нараджэнне новай сям'і.

Фотасправаздача «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»
3866
Фотасправаздача «Купалле. Ад мінулага да сучаснасці!»

07.07.2017г. вы атрымаеце магчымасць з галавой акунуцца ў атмасферу таямнічага мінулага,...