+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Масленіца-2024»
Галоўная Падзеі Свята «Масленіца-2024»
Свята «Масленіца-2024»
996

 

16 сакавіка 2024 года

з 12.00 да 16.00

Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята як Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе.Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. Напрацягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час. Сярод актыўных забаў – катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.Не абміналі ўвагай на свята маладых нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна – «калодку». Такім чынам вясковая грамада клапацілася пра працягненне роду і нагадвала пра неабходнасць знаходжання сабе пары.Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы – усё гэта чакае Вас на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту! 

Вас чакае:

  • Масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • Музычная праграма;
  • Неверагодны галоўны прыз;
  • Фальклорныя гурты з Мінскай і Гродзенскай вобласцей;
  • Майстар-класы для дзяцей і дарослых;
  • Ценявы тэатр «Вяртэп»;
  • Лялечны тэатр «Батлейка»;
  • Рэканструкцыя абрада «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць);
  • Рэканструкцыя абрада «Наведванне маладухі»;
  • Масленічны слуп з прызамі;
  • Лакацыі рэканструктараў (стральба з лука - платная паслуга);
  • Экскурсіі ў помніках архітэктуры;
  • Катанне на конях (паслуга платная);
  • Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

 

 

Партнёры мерапрыемства: Адкрытае Акцыянернае таварыства "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", Адкрытае Акцыянернае таварыства "Чырвоны харчавік".

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 22,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 14,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 11,00 руб.;
  • сямейны квіток – 55,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Кошт квіткоў па папярэдняму продажу:

  • для дарослых – 18,00 руб.;
  • для студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 10,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
  • сямейны квіток (2 дарослых+ 2 дзіцяці) – 50,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Папярэдні продаж будзе ажыццяўляцца з 04.03.2024 да 15.03.2024 года:

  • тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 10:00 да 16:30 (ср-нд) наяўны разлік
  • вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 з 9:30 да 16:30 (пн-пт.) – наяўны і безнаяўны разлік (Адсутнічае тэрмінал для разліку па карце)

 

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемства праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150; маршрутные таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3252
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя...

«Зімовыя маразы»
2155
«Зімовыя маразы»

22.01.2017 з 13:00 да 14:00 адчуйце хараство і магію беларускай вёскі ўзімку!

Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»
2973
Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»

23.09.2017г. Сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце.

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
184
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2024 года 14:00   Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага...