30 сакавіка 2024 года
з 14.00 да 15.00
Мядзведзь – магутны звер, чый велічны і грозны выгляд пакарыў розумы і сэрцы старажытных беларусаў. Яму пакланяліся. Яго паважалі і баяліся. Вобраз мядзведзя можна сустрэць у легендах і казках, абрадах і песнях.
У невялікай глухой мясцовасці на тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна нават адзначалася свята, прысвечанае абуджэнню мядзведзя пасля зімовай спячкі.
Тутэйшыя жыхары імкнуліся зрабіць абуджэнне ўладара лесу больш лёгкім з дапамогай розных рытуалаў. А каб задобрыць волата – прыносілі яму смачныя дары ў выглядзе аўсянага кісяля, гарохавай кашы і іншых любімых страў касалапага.
Прапануем Вам далучыцца да гэтага старадаўняга свята «Камаедзіца» і правесці яго разам з нашым музеем.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
.jpg)
Рэпартаж тэлеканала АНТ пра мерапрыемства «Каляды»
Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».
Акцыя «Цалкам сакрэтна/Бясплатна» створана для таго, каб кожны наведвальнік змог даведацца...
У ноч з 13 на 14 жніўня запрашаем на забег!