+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Светлыя-светлыя нашы памерлыя. Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
Мерапрыемства  «Светлыя-светлыя нашы памерлыя.  Стрэчаньскія Дзяды ў музеі народнай архітэктуры і побыту»
866

10 лютага 2024 года

з 14.00 да 15.00

Цягам года на Беларусі было шмат дзён ушанавання памерлых. Напярэдадні надыходжання Грамніц альбо Стрэчання, беларускага каляндарнага свята ачышчэння з дапамогай агню, у пэўных рэгіёнах нашай краіны было прынята праводзіць Стрэчаньскія Дзяды.

Дзяды – гэта дзень памінання, ушанавання памяці родных, калі жывыя сустракаюцца з душамі памерлых, узгадваюць пра іх добрым словам, дзякуюць за тое, што маюць ад прашчураў, за іхняе апякунства.

Звычайна на свята Дзядоў, у тым ліку і Стрэчаньскіх, збіраюцца блізкія людзі, імі вядзецца своеасаблівая падрыхтоўка да спаткання з папярэднімі пакаленнямі ўласнага роду: гатуюцца рытуальныя стравы, якія пасля ўрачыстай вячэры пакідаюць на стале, каб дзяды-духі маглі падсілкавацца, а для тых, хто змерз, распальваецца вогнішча на вуліцы.

Запрашаем Вас на ўласныя вочы ўбачыць абрад правядзення Стрэчаньскіх Дзядоў, наведаць лекцыю прысвечаную асаблівасцям гэтага свята, а таксама праверыць свае веды і паўдзельнічаць у віктарыне ў музеі пад адкрытым небам!

 

Вас чакае:

  • Правядзенне абраду «Стрэчаньскія Дзяды»;
  • Лекцыя, прысвечаная асаблівасцям Стрэчаньскіх Дзядоў ад запрошанага лектара – кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алы Мікалаеўны Нароўскай;
  • Kachoot-віктарына з прызамі для актыўных удзельнікаў;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Абрад пачынаецца ў 14.00. Прыходзьце, калі ласка, за 15 хвілін да пачатку!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150, маршрутныя таксі №№1277, 1111, 1026.

Чытайце таксама
Свята  «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»
1012
Свята «Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі»

23 снежня 2023 года з 14.00 да 15.00   Святыя вечары, Крывыя вечары, Каляды – так...

Фотасправаздача «Юр’я»
3767
Фотасправаздача «Юр’я»

06.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Юр’я» на тэрыторыі музея!

Мерапрыемства  «Цуды беларускага расліннага свету»
1316
Мерапрыемства «Цуды беларускага расліннага свету»

25 ліпеня 2021 года запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемстве «Цуды беларускага расліннага...

Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1284
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...