Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў сваю выставу, якая дэманструе традыцыйныя прадметы працы і побыту сялян Беларусі, у рамках павільёна Нацыянальнай акадэміі навук на 33 міжнароднай спецыялізаванай выставе "БЕЛАГРА", якая пачала работу 6 чэрвеня 2023 года ў выставачным цэнтры кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі Камень".
Адкрыў і прэзентаваў выставу дырэктар музея Эдуард Антонавіч Багдановіч.
33 міжнародная спецыялізаваная выстава "БЕЛАГРА" будзе працаваць да 11 чэрвеня.
Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць і нашу выставу!


З 31 мая па 21 чэрвеня 2019 года праходзіць акцыя «Беларусь супраць тытуню».
30.08.2019г. Беларускі народны іканапіс і традыцыйнае ткацтва ў кантэксце абраду «Свяча».
Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень - “свята святаў”.
9 студзеня 2022 года запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай экскурсіі...