+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Інтэрактыўная экскурсія «Прыгоды ў краіне Зюзі»
Галоўная Падзеі Інтэрактыўная экскурсія «Прыгоды ў краіне Зюзі»
Інтэрактыўная экскурсія «Прыгоды ў краіне Зюзі»
1309

Інтэрактыўная экскурсія

«Прыгоды ў краіне Зюзі»

9 студзеня 2022 года 

з 13:00 да 14:00

Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Удзельнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока і дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную ў посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя за гэта запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

Запрашаем усёй сям’ёй паўдзельнічаць у бясплатнай інтэрактыўнай экскурсіі «Прыгоды ў краіне Зюзі».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Дзень каваля  «Каваль куе – жалеза пяе»
666
Дзень каваля «Каваль куе – жалеза пяе»

Дзень святых Касьмы і Дзям’яна - свята кавалёў. Менавіта гэтыя хрысціянскія святыя лічацца...

Свята «Традыцыйнае Купалле» з гуртом «Гасцінец»
1725
Свята «Традыцыйнае Купалле» з гуртом «Гасцінец»

9 ліпеня 2022 года далучайцеся да старадаўніх традыцый святкавання Купалля разам з намі!

Гарадская камедыя  «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»
1309
Гарадская камедыя «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца»

19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...