+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вербніца»
Галоўная Падзеі Свята «Вербніца»
Свята «Вербніца»
494

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес”. Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях, пра якія можна будзе пачуць ужо ў гэтую нядзелю на нашым свяце! 

Вас чакае:

 Майстар-клас па традыцыйнаму ўпрыгожванню галінак вярбы;

  • Асвячэнне галінак вярбы святаром ля царквы ХVІІІ ст.;
  • Расповед пра традыцыі святкавання Вербнай нядзелі;
  • Абрады “Упрыгожванне покуці вярбой” і “Засцеражэнне хаты ад маланак”;

 За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10, 00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5, 00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5, 00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1026, №1111.

Чытайце таксама
Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў
256
Аб рабоце музея ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў

Дарагія наведвальнікі! У перыяд восеньскіх школьных канікулаў (з 29 кастрычніка па 7 лістапада...

Мерапрыемствы ў красавіку 2024
128
Мерапрыемствы ў красавіку 2024

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 3 красавіка Свята...

Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»
306
Мерапрыемства да Дня народнага адзінства «Стаўбцоўшчына: на мяжы гісторыі»

17 верасня 2023 года з 13.00 да 14.00 Звілістыя шляхі і зменлівыя лёсы напаткалі жыхароў...

Cвята «Масленіца-2023»
455
Cвята «Масленіца-2023»

25 лютага 2023 года з 12.00 да 16.00