29 лістапада 2025 года З 14:00 да 15:00 Попрадкі – форма правядзення вольнага часу селянскай моладдзю ў восеньска-зімовы перыяд. Вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай. Асноўным жаночым заняткам у той час было прадзенне. Кожная дзяўчына прыносіла з сабой калаўрот ці прасніцу. Каб праца ішла весялей, распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні. У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы – малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў. Як толькі асноўная праца была выканана –...