
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Купалле» 6 ліпеня 2019 года Старажытная летняя абрадавая ўрачыстасць, якая святкавалася ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту прыроды і зеляніны, ушанавання вады і агню мае назву Купалле. Менавіта ў купальскую ноч нібыта цвіце папараць-кветка, знайшоўшы якую, можна авалодаць усімі ведамі зямлі; вядзьмаркі і чараўнікі ператвараюцца ў жаб і змей, каб нарабіць шкоды людзям; дзяўчыны варожаць на будучае замужжа, на суджаных. У гэты дзень збіраюць лекавыя зёлкі, дзяўчаты плятуць вянкі, спяваюць...