+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале
Галоўная Падзеі Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале
Запрашаем да ўдзелу ў круглым стале
2022

Да ўвагі спецыялістам: архітэктарам, рэстаўратарам, майстрам па дрэве, а таксама ўсім неабыякавым да праблемы захавання драўлянай архітэктурнай спадчыны! Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае да ўдзелу ў круглым стале:

РЭСТАЎРАЦЫЯ ПОМНІКАЎ ДРАЎЛЯНАЙ АРХІТЭКТУРЫ: РАСПРАЦОЎКА МЕТАДАЛОГІІ, АСНОЎНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА.

11 верасня ў 12.00

ПРАПАНУЕМ НАСТУПНЫЯ ПЫТАННІ ДА РАЗГЛЯДУ:

  • рэстаўрацыя ці рамонт пабудоў з дрэва: пошук кампрамісу ва ўмовах абмежаванасці прапановы ад кваліфікаваных майстроў-рэстаўратараў;
  • досвед працы з вапнай, глінай. Асноўныя патрабаванні да характарыстык сыравіны;
  • «другое жыццё» драўляных канструкцый. Вопыт захавання аўтэнтычных дэталяў;
  • мэтазгоднасць выкарыстання традыцыйных тэхнік апрацоўкі драўніны ў рэстаўрацыі;
  • - біяпашкоджанні драўніны: сімптаматыка, спосабы лячэння, прафілактыка захворванняў. Традыцыйныя і сучасныя спосабы абароны дрэва ад гніення, шкоднікаў, дамавога грыба. Вопыт выкарыстання спецыялізаваных прэпаратаў, рэцэпты бюджэтных аналагаў.

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: тэрыторыя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. 11 верасня ў 12.00

Заяўкі на ўдзел у круглым стале, калі ласка, дасылайце на адрас ivanavml80@gmail.com да 1 верасня.

Тэлефон для даведак: +375292429555

Калі ў Вас ёсць жаданне выказацца ў адзначаным дыскурсе, ці Вы прагнеце падзяліцца ўласным досвідам у пытаннях рэстаўрацыі і захавання драўлянай архітэктуры, у лісце адзначце тэму свайго выступлення.

Чытайце таксама
Бясплатная экскурсія,  прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»
1094
Бясплатная экскурсія, прымеркаваная да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі «Дарэвалюцыйная адукацыя на беларускай вёсцы»

5 лістапада 2023 года з 13.00   Народныя вучылішчы, царкоўна-прыхадскія школы, школы...

Акцыя  «Цуд на Каляды»
504
Акцыя «Цуд на Каляды»

7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова – гэта адно з самых галоўных хрысціянскіх свя...

«Спасаўка-ласаўка»
141
«Спасаўка-ласаўка»

«Спасаўка-ласаўка» – так у народзе называюць «Успенскі пост», які цягнецца з 14 па 29 жніўня і...

Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
1694
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”

Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы...