+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Выстава калысак «Край майстроў»
Галоўная Падзеі Выстава калысак «Край майстроў»
Выстава калысак «Край майстроў»
3529

Выстава калысак «Край майстроў»

Выстава калысак «Край майстроў» адлюстроўвае важную частку матэрыяльнай культуры нашых продкаў, дэманструе разнастайнасць дзіцячай сялянскай мэблі і раскрывае функцыянальнае прызначэнне экспанатаў і іх ролю ў абрадах і павер’ях беларусаў.

На выставе можна пабачыць прыклады як ахраічнай дзіцячай мэблі, так і мэблі для дзяцей высокамастацкга вырабу. Зэдлікі з карэнішча ствалоў, якія прадстаўлены на выставе, пазбаўлены роўных пласкасцей і прамых ліній, з’яўляюцца ассіметрычнымі. Самыя цёплыя ўражанні здольна выклікаць функцыянальнае прызначэнне такіх прадметаў як «хадункі» і «стойкі».

У наведвальнікаў будзе магчымасць даведацца не толькі пра тэхніку вырабу калысак з розных матэрыялаў, але і пра звычаі, абрады і вераванні, звязаныя са з’яўленнем на свет дзіцяці і яго выхаваннем, а таксама зрабіць цудоўныя фотаздымкі ў прадугледжанай для наведвальнікаў фотазоне.

Запрашаем святкаваць Дзень маці разам з Беларускім Скансэнам!

Чытайце таксама
Свята  «Шчадраванне на Палессі»
692
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...

Свята «Камаедзіца»
1308
Свята «Камаедзіца»

1 красавіка 2023 года з 15.00 да 16.00

"Не пакідайце дзяцей адных!"
432
"Не пакідайце дзяцей адных!"

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у перыяд з 15 мая па 01 чэрвеня...

Мерапрыемства  «Ноч музеяў»
400
Мерапрыемства «Ноч музеяў»

17 мая 2025 года з 19.00 да 23.00 Незвычайную атмасферу пад начным зорным небам можна...