8 i 10 сакавіка 2024 года
з 14.00 да 15.00
Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка) святкуюць ва ўсім свеце. Далучаемся да святкаванняў і мы!
Роля жанчыны ў сям’і вельмі важная – выхоўваць дзяцей, даглядаць гаспадарку, гатаваць смачную ежу. На маці ўскладаўся абавязак сабраць пасаг дачцэ, навучыць яе прасці, ткаць, вышываць, шыць адзенне. Кожная дзяўчына з маленства дапамагала сваёй маці па гаспадарцы, пераймала жыццёвыя ўменні.
Якімі навыкамі павінна была валодаць гаспадыня? Чаму павінна была навучыць жанчына-маці сваю дачку? Як апрацоўваць кудзелю і ткаць палатно?
Запрашаем ўсіх ахвочых даведацца пра жаночую долю ў традыцыйным грамадстве ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Прыходзьце за 15 хвілін да пачатку свята!
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі; аўтобус №150; маршрутные таксі №1277, №1111, №1026.
10.02.2018г. Той момант, калі цябе нічога не турбуе – акрамя закаханасці.
У 2026 годзе горад Паставы з гонарам атрымаў званне Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. На...
06.10.2018г. адбылося прафесійнае свята «Дзень настаўніка» на тэрыторыі музея!
23.01.2021г. запрашаем наведаць бясплатную экскурсію, дзе вы пачуеце расповяд пра свята Вадохры...