+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вялікдзень»
Галоўная Падзеі Свята «Вялікдзень»
Свята  «Вялікдзень»
1581

Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Раней з гэтага часу пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква прымеркавала да гэтага дня Уваскрасенне Хрыстова. Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі.

Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю. На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду, якой ўмывалі твар. Гэтыя дзеянні павінны былі забяспечыць здароўе і прыгажосць.

Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

На нашым свяце кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!

Вас чакае:

  • Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;
  • Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
  • Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;
  • Абрад абыхода двароў валачобнікамі;
  • Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
  • Велікодныя варожбы;
  • Беларускія народныя гульні і танцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутные таксі №1277, №1026, №1111.

Чытайце таксама
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»
1063
Увага!!! Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Перадпродаж квіткоў на «Масленіцу»

Свята  «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў
1014
Свята «Купалле ў Азярцы» Папярэдні продаж білетаў

Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.

Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»
277
Куратарская экскурсія: «Традыцыі і падыходы ў народным драўляным будаўніцтве беларусаў»

Дарагiя сябры! У нас цудоўная навіна!28 сакавіка ў 13.00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай...

Акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Далучайцеся!
927
Акцыя "Беларусь - энергаэфектыўная краіна". Далучайцеся!

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад...