+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Вербніца»
Галоўная Падзеі Свята «Вербніца»
Свята «Вербніца»
280

13 красавіка 2025 года

З 13:00 да 14:00

 

Вербніца або Вербная нядзеля – свята, якое адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.

У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі вярбы, а пасля набажэнства з усіх бакоў чуліся словы: “Не я б’ю – вярба б’е. За тыдзень – Вялікдзень. Здароўе ў косці, хвароба ў лес”. Вярба надзялялася ўласцівасцямі жыццёвай сілы і лічылася сродкам аховы ад хвароб і няшчасцяў. У хрысціянскай традыцыі вярба сімвалічна замяніла пальму, якой віталі Ісуса Хрыста пры ўваходзе ў Іерусалім. А ў простым народным жыцці вярба выкарыстоўвалася ў шматлікіх абрадавых дзеяннях, пра якія можна будзе пачуць ужо ў гэтую нядзелю на нашым свяце!

 

Вас чакае:

  • Майстар-клас па традыцыйнаму ўпрыгожванню галінак вярбы;
  • Асвячэнне галінак вярбы святаром ля царквы ХVІІІ ст.;
  • Расповед пра традыцыі святкавання Вербнай нядзелі;
  • Абрады “Упрыгожванне покуці вярбой” і “Засцеражэнне хаты ад маланак”;

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі № 1111,1026.

Чытайце таксама
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”
3787
Выстава “Хрыстос уваскрос на ўвесь свет!”

Чым адрозніваюцца крашанкі ад пісанак, якую рытуальную ежу ўжывалі нашы продкі, якая традыцыя...

Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе
1721
Топ 10 падзей у музеі ў 2019 годзе

Прадстаўляем вам самае цікавае, што адбылося ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту...

Фотасправаздача «Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства»
3486
Фотасправаздача «Фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства»

18-19 чэрвеня. Пагружэнне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечча.

Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!
1491
Запрашаем на зімовыя экскурсіі і абрадавыя мерапрыемствы!

Да Новага года засталося зусім мала!!! Музей спяшаецца падзяліцца з Вамі нашымі гарачымі прапан...