8 сакавіка 2026 года
З 14:00 да 15:00
8 сакавіка ў Беларусі – гэта не проста дата ў календары, а асаблівы настрой, які адчуваецца паўсюль. У гэты дзень гучаць словы падзякі маці і бабулям, выказваецца павага калегам, сяброўкам. Гэта магчымасць спыніцца ў мітусні паўсядзённасці і сказаць найважнейшае тым, хто штодня дорыць клопат, сілу, натхненне і ўпэўненасць.
Гісторыя свята сыходзіць у пачатак XX стагоддзя, калі жанчыны ў розных краінах імкнуліся да прызнання сваёй працы, да павагі і к роўным магчымасцям. З часам грамадства мянялася, мянялася і ўспрыманне самога дня. У сучасным грамадстве Міжнародны жаночы дзень, у першую чаргу, – свята вясны і ўвагі да жанчыны.
Зусім хутка мы акунемся ў атмасферу радасці, прыемных сюрпрызаў і шчырых віншаванняў. Таму запрашаем Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным гэтаму святу!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

08 і 10.01.2021г. запрашаем паўдзельнічаць у бясплатнай экскурсіі “Каляды”
Стартуе з 15 снежня 2023 г. Канец года – самы чароўны час! Ужо адчуваецца подых...
19 апреля 2026 года в 14.00 в учреждении «Белорусский государственный музей народной...
Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і...