+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі)
Галоўная Падзеі Свята «Стаў сноп на сто коп» (Зажынкі)
Свята  «Стаў сноп на сто коп»  (Зажынкі)
1550

Свята

«Стаў сноп на сто коп»

(Зажынкі)

30 ліпеня 2022 года

з 13.00 да 14.00

Ціхі шэпт, гоман і знакі ад самога Бога – усё гэта сведчыла пра пачатак Зажынак.

Удала распачатая ўборка ўраджаю забяспечвала багатыя запасы зерня, духмяны і смачны хлеб на стале гаспадароў увесь год.

У першы выхад на ніву зажыналі невялікі снапок жыта, які называлі Гаспадаром. Першы сноп сімвалізаваў дабрабыт і шчасце сям’і і ўсёй грамады. Верылі, што сноп-гаспадар валодае магічнымі здольнасцямі, таму яго усяляк ушаноўвалі: ўпрыгожвалі чырвонай стужкай, неслі дахаты і ставілі на покуці, зерне з яго дамешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво.

Запрашаем наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пабачыць традыцыі, звязаныя з уборкай ураджаю, пачуць традыцыйныя жніўныя песні і найгрышы на музычных інструментах!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абрада «Зажынкі»;
  • Майстар-клас па зборы каласоў сярпамі;
  • Упрыгожванне снапоў;
  • Традыцыйныя танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Свята  «Купалле»
1754
Свята «Купалле»

24 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Вынікі канферэнцыі «Памяць продкаў праз музейны свет»
1432
Вынікі канферэнцыі «Памяць продкаў праз музейны свет»

7 снежня 2021 г. адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя.

Акцыя «Партызанскі дуб»
707
Акцыя «Партызанскі дуб»

прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі і ў гонар партызанскага руху

Мерапрыемства «Дзень працы»
1142
Мерапрыемства «Дзень працы»

Першага мая ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае Свята працы. Доўгі час дзень 1 мая...