Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту сумесна з калегамі з Расійскага дзяржаўнага музея «Смаленская крэпасць» пад кіраўніцтвам Піляка Сяргея Анатольевіча у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага ў 2023 годзе ўпершыню арганізуе сумесны пленэр.
Гарады-героі Смаленск і Мінск аб'ядноўвае агульная гісторыя, у тым ліку і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. На тэрыторыі музея разгорнецца перасоўная гісторыка-мастацкая выстава, якая апавядае аб трагедыі Вялікай Айчыннай вайны.
Пленэр пройдзе з удзелам прадстаўнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча ім. А.К. Глебава, Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта і членаў Смаленскага аддзялення Саюза мастакоў Расіі.
Больш за 50 мастакоў з абедзвюх краін сустрэнуцца пад адкрытым небам на маляўнічай тэрыторыі нашага музея, каб напісаць прыгожыя краявіды. Мастакі парадуюць удзельнікаў мерапрыемства і наведвальнікаў музея сваімі ўнікальнымі працамі. А самыя яркія з іх будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі.
Завершыцца Беларуска-Расійскі пленэр выкананнем песеннай кампазіцыі «Кацюша»!
Наведвальнікі нашага музея таксама запрашаюцца далучыцца да пленэра!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутныя таксі №1277, 1111, 1026.
17.02.2018г. Удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях!
12 красавіка 2024 года з 13:00 да 14:00 12 красавіка адзначаецца «Дзень...
31.03.2018г. адбудуцца зборныя камбінаваныя экскурсіі.
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны.