1 сакавіка 2025 года
з 12.00 да 16.00
Масленка – даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны. У розных мясцовасцях можна было пачуць і такія назвы свята як Загавіны, Запусты, Папелец, Аўлассе.Падрыхтоўка да свята пачыналася загадзя. Гаспадыні старанна прыбіралі хату і двор, рыхтавалі святочныя стравы. Напрацягу ўсяго святочнага тыдня ўжывалі шмат малочных прадуктаў і бліноў, хадзілі ў госці да сваякоў і весела бавілі час. Сярод актыўных забаў – катанне на конях, арэлях і ледзяных горках.Не абміналі ўвагай на свята маладых нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Да іх прыходзілі ў госці і вешалі на шыю кавалак бервяна – “калодку”. Такім чынам вясковая грамада клапацілася пра працягненне роду і нагадвала пра неабходнасць знаходжання сабе пары.Традыцыйныя абрады, вясёлыя гулянні, танцы, спевы– усё гэта чакае Вас на свяце ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Інфармацыя аб папярэднім продажы білетаў будзе апублікавана пазней.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
24.06.2017г. На Купалле адбывалася шмат чароўных рэчаў, акуніцеся ў гэтую стыхію свята, як гэта...
Інваліды розных катэгорый могуць папярэдне паведаміць аб наведванні Беларускага дзяржаўнага...
13 мая ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі падвялі вынікі конкурсу...
18.11.2017г. Збірацца на вячоркі было традыцыяй, якая выхоўвала моладзь эстэтычна і працоўна.