+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
«Начны забег з Беларусбанкам»
Галоўная Падзеі «Начны забег з Беларусбанкам»
«Начны забег з Беларусбанкам»
549

«Начны забег з Беларусбанкам» адбудзецца ў ноч на 5-6 ліпеня 2025 года на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту _ Мінскі раён, аг. Азярцо.

Музей народнай архітэктуры і побыту - гэта чароўнае месца. Беларускі скансен адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з'яўляецца ландшафт, што дазваляе зрабіць наш забег унікальным.

Удзельнікі змогуць атрымаць асалоду ад цікавых відаў будынкаў-экспанатаў: Пакроўская царква ХVІІІ стагоддзя з вёскі Логнавічы Клецкага раёна, драўляная школа 1932 года пабудовы, грамадскі свіран пачатку ХІХ стагоддзя, а таксама карчма сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

Мы запрашаем прабегчы сапраўдны Трэйл з насычанай трасай: грунтавыя дарожкі, сцежкі па гаях і прырэчных лугах, участкі з брудам і бездарожжам, невялікі перапад вышыні. І ўсё гэта пад покрывам цёплай летняй ночы. Сапраўдная бегавая прыгода чакае кожнага ўдзельніка спаборніцтваў.

Рэгістрацыя і падрабязнасці на сайце ARF.BY.

Ініцыятар і генеральны партнёр спаборніцтваў ААТ "ААБ Беларусбанк".

Гэта дабрачыннае мерапрыемства, стартавыя ўзносы ўдзельнікаў перадаюцца музею для развіцця і падтрымкі экспазіцыі.

Чытайце таксама
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»
1710
Абрадавае мерапрыемства «Юр’я»

03.05.2020 г. запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Юр’я».

Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
883
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

5 і 7 студзеня 2024 года 14:00   Запрашаем Вас правесці першыя цудоўныя дзянькі Новага...

Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
1069
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»

30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...

Фотасправаздача «Апошні званок»
3135
Фотасправаздача «Апошні званок»

30.05.2018г. «Апошні званок».