15 ліпеня 2023 г.
у 14.00
На вялікай сцэне музея лаўрэат Гран Пры Мінскага абласнога фестывалю БелТІЗ «Бязмежныя таленты Беларусі-2023» тэатральная студыя «СКАРБ» ААТ «Святлопрыбор» пакажа народную камедыю «Без Ягора будзе гора» па п'есе Васіля Ткачова, пастаўленую Лаўрэатам прэміям Міхася Лынькова - Сяргеем Карбоўскім.
Жывуць у бесперспектыўнай вёсцы Шкірдзюкі адзінокія людзі: былая настаўніца Наталля Паўлаўна і яе сяброўка Лізавета па мянушцы Акрошка, былая даярка, цяпер на пенсіі. А побач Ягор – былы калгаснік, зараз таксама на пенсіі. І задумаў Ягор ажаніцца... Пра свой план ён караценька расказаў паштарцы Вользе... Пра тое, як лепшыя сяброўкі сталі смяротнымі ворагамі, а дзед Ягор не дапусціў гарэму і даведаецца глядач, паглядзеўшы спектакль...
У галоўных ролях: Вольга Лукашэвіч, Ірына Чарэднічэнка, Барыс Падэра, Марына Нерушава, Зарына Лысенкава, Сяргей Карбоўскі.
Хочам паведаміць, што пастаянным наведвальнікам музея ўжо знаёмы гэты калектыў: у 2021 годзе на сцэнічнай пляцоўцы музея артысты паказвалі яўрэйскую камедыю «Пажаданне шчасця», а ў 2022 годзе імі была паказана гарадская камедыя беларускага драматурга Васіля Ткачова «Мужчына са шкоднымі звычкамі жадае пазнаёміцца».
Чакаем аматараў тэатра а 14 гадзіне 15 ліпеня 2023 года!
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў сваю выставу, якая...
19 чэрвеня 2022 года на вялiкай сцэне пакажуць гарадскую камедыю В.Ткачова «Мужчына са шкоднымі...
Шпацыруючы па музейнай тэрыторыі, вы можаце выявіць, што некаторыя аб'екты зачыненыя для наведв...
18 красавіка 2021 года запрашаем прыняць удзел у акцыі «Майстар-класы у беларускім скансэне» на...