+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
Галоўная Падзеі Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!
1797

Запрашаем на зімовыя экскурсіі ў Беларускі скансэн!

Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

Снежань-студзень, 90 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 75,00.

Забаўляльная і дынамічная праграма ў асяроддзі надзвычай прыгожых пейзажаў музея пад адкрытым небам. Мерапрыемства ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі галоўнага зімовага свята. Каляды ў музеі - гэта магчымасць даведацца пра галоўныя сімвалы свята, паўдзельнічаць у абрадзе «Калядоўшчыкі», павадзіць казу і мядзведзя, праспяваць пад беларускую дуду калядныя песні, паваражыць на будучыню з Зяляркай, паспрабаваць традыцыйнаю страву святочнага стала – куццю*.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі

«Прыгоды ў краіне Зюзі»

Снежань-студзень, 100 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 125,00.

На зімовую экскурсію «Прыгоды ў краіне Зюзі» запрашаюцца школьнікі (1-6 клас). Сама Завея правядзе дзяцей у казачны свет Зюзі, дзе шмат прыгод, загадак і гульняў. Наведвальнікі апынуцца ў казцы з таямнічай Зяляркай, адкажуць на заблытаныя пытанні Цмока. Удзельнікі дапамогуць вярнуць Зюзе яго зімовую сілу, заключаную у посаху, які скрала злая Баба Яга. Зюзя пачастуе гарбатай* і запросіць гасцей паўдзельнічаць у традыцыйных зімовых гульнях.

 

Экскурсійнае абслугоўванне з інтэрактыўнымі элементамі

«Дзівосны свет народнай фантазіі»

Лістапад-люты, 90 хв. Кошт для групы (да 25 чалавек) - 35,00.

Знаёмства дзяцей і дарослых з персанажамі беларускай міфалогіі і жыхарамі незвычайнай вёскі адбудзецца падчас экскурсіі «Дзівосны свет народнай фантазіі». Наведвальнікі сустрэнуцца з Хатнікам, Жыжалем, Зюзем, Зяляркай і іншымі персанажамі. Кульмінацыяй падарожжа будзе карагод і жывая народная музыка.

 

Дадаткова аплачваецца ўваходны квіток для кожнага ўдзельніка праграмы.

Кошт квітка: 6,50 руб. — дарослыя, 4,00 руб. — дзеці.

Для групы дзяцей на кожныя 10 чалавек 1 суправаджальны дарослы — бясплатна.

 

Магчыма адначасовае абслугоўванне некалькіх груп па адной праграме.

* Пачастунак аплачваецца асобна ў карчме.

На тэрыторыі музея працуе карчма.

 
Чытайце таксама
УВАГА! Паважаныя наведвальнікі!
283
УВАГА! Паважаныя наведвальнікі!

На сектары «Цэнтральная Беларусь» 11 жніўня (нядзеля) будуць адбывацца здымкі мастацкага кинафі...

Свята «Вялікдзень»
1193
Свята «Вялікдзень»

24 красавіка 2022 года Вялікдзень – веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасц...

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея
897
Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея

Бясплатнае наведванне экспазіцый і выставак музея для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную...

V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
732
V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прыняў удзел у V Нацыянальным форуме...