+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Мерапрыемства «Работы да самай суботы»
Галоўная Падзеі Мерапрыемства «Работы да самай суботы»
Мерапрыемства  «Работы да самай суботы»
1394

Мерапрыемства

«Работы да самай суботы»

30 красавіка 2022 года

з 15.00 да 16.00

Дрэваапрацоўчыя рамёствы з’яўляюцца  неад’емнай часткай традыцыйнай культуры Беларусі. У вопытных руках вясковага майстра кавалак бервяна ператвараўся ў твор мастацтва ці просты, але такі неабходны прадмет хатняга ўжытку. Даступнасць дрэва давала магчымасць зрабіць усё неабходнае сваімі рукамі.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапаноўвае з плёнам правесці выходны і запрашае на экскурсію “Гоніць гэблік стружку залатую”.

Вы даведаецеся, якімі дрэваапрацоўчымі рамёствамі займаліся нашыя продкі. А таксама зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабу аднаго з асноўных сталярных інструментаў – драўлянага малатка-кіянкі.

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставе “Гоніць гэблік стружку залатую”;
  • Майстар-клас па вырабу сталярнага інструмента – кіянкі;
  • Конкурсы на спрытнасць з розыгрышам прызоў;

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 8,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Чытайце таксама
Увага! Важная інфармацыя!
1854
Увага! Важная інфармацыя!

Рамонтныя работы на тэрыторыі музея!

Святы Мікола
1021
Святы Мікола

Святы Мікола – бадай самы шануемы святы сярод беларускага сялянства. Амаль у кожнай хаце можна...

Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"
1009
Тэатральная пастаноўка "Збянтэжаны Саўка"

13 сакавіка на базе Азярцоўскай СШ прайшоў дэбютны паказ пілотнага праекта Установы "Беларускі...

Свята  «Шчадраванне на Палессі»
1100
Свята «Шчадраванне на Палессі»

20 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00   У кожным рэгіёне абрад...