Ведаеце, чым адрозніваецца шклюд ад драча? А як салому клалі на страхі, каб яна трымалася дзесяцігоддзі?
У вас ёсць магчымасць не проста даведацца, але і пабачыць на практыцы
Экскурсія прысвечана традыцыйным дрэваапрацоўчым рамёствам
Разам разбярэмся:
1. з універсальнымі прыладамі – сякера, гэблік, скобель
2. са спецыяльнымі прыладамі – шклюд, драч, лядо, нацягуш і інш.
3. а галоўнае – паглядзім, як уладкоўвалі страхі «пад шчотку» (гэта самы пашыраны на Беларусі спосаб пакрыцця саломай ці чаротам)
Чакаем вас!
Давядзем, што ручная праца – гэта не складана, а захапляльна.
12 верасня ў 13:00.
Кошт квіткоў: 20.00 руб.;
Паважаныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся пра вопратку і абутак у адпаведнасці з умовамі надвор'я.

Зазірнем у бабулін куфар? Памятаеце гэтае дзіцячае адчуванне таямніцы, калі адчыняецца...
09 лістапада 2019 года запрашаем усіх зацікаўленных прыняць удзел у беларускіх вячорках!
Першая сусветная вайна – адна з самых трагічных і ў той жа час малавядомых старонак нашай гісто...
Багач – старадаўняе свята ўраджаю, прымеркаванае да дня восеньскага раўнадзенства.