+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2023»
Галоўная Падзеі Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2023»
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкія перазвоны-2023»
652

10 верасня 2023 года

з 13:00 да 14:30

IХ штогадовы фэст звону пад адкрытым небам «Строчыцкія званы-2022» («Звані з намі ва ўсе…!!!») адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 10 верасня 2023 года  ў аг. Азярцо (4 км ад Мінска). Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым. Пасля малебна будзе яркая праграма для ўсёй сям’і. Мерапрыемства благаславіў мітрапаліт Мінскі і  Заслаўскі Патрыяршы экзарх ўсея Беларусі Веніямін.

 

У праграме мерапрыемства Вас чакаюць выступленні музычных калектываў:

  • ансамбль Братэрства званароў;

 

А таксама:

  • выступленні званароў з розных рэгіёнаў Беларусі;
  • літаратурна-мастацкія замалёўкі (удзельнікі – народны хор Мінскага дзяржаўнага музыкальнага коледжа імя М.І.Глінкі «Бліскавіца» (мастацкі кіраўнік Мілавідава Ганна Барысаўна), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Залатая Струна» (мастацкі кіраўнік Полесава Ганна Станіславаўна);
  • знаёмства з гісторыяй звону;
  • майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага;
  • экскурсія па музею (за грошы);
  • палёты на дэльтаплане (за грошы).

Арганізатар званарнага канцэрту – загадчык аддзялення званароў Мінскага Духоўнага  вучылішча Марат Сандлер.

 

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Зацані звон сапраўднага метала!

 

За дататковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 14:00 у касе музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

http://by.etna.by/museum/driving-directions.html

Чытайце таксама
Фотасправаздача «Юр’я»
3354
Фотасправаздача «Юр’я»

06.05.2018г. Абрадавае мерапрыемства «Юр’я» на тэрыторыі музея!

Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»
3368
Фотасправаздача «Абрадавае свята «Жаніцьба Коміна»

23.09.2017г. Сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце.

Лыжная траса ў музеі!
2131
Лыжная траса ў музеі!

Запрашаем на #этналыжню

Брошка: навошта, дзе і як!
2654
Брошка: навошта, дзе і як!

Пра гісторыю, прызначэнне і асаблівасці нашэння брошак. Новыя ўпрыгажэнні ў фондах музея.