Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2022».
Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.
Інтэлектуальныя гульні і забавы на розны густ: для юнакоў і дзяўчат, бацькоў і настаўнікаў. А самых актыўных удзельнікаў і пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і падарункі!
Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:
1. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у спартыўна-займальнай гульні «Лазертаг».

2. Тыр "Страляем па мішэням з «аўтамата».

3.«Лопні шарык з прызамі» — лопнуць 3 шарыкі, пры наяўнасці 3, 4, 5 дроцікаў — прыз.

4.«Брызентавыя выкідалы» — патрапіць мячом у адтуліны рознага дыяметра.

5.«Патрапце ў цэль» — патрапіць мячом у вядро, каб мяч застаўся ў вядры.
6.«Вулічны боўлінг».
7.«Гіганцкая джэнга».

8.«Драўляны лабірынт».
9.Заліковае «кіданне дроцікаў» — кожны з удзельнікаў кідае дроцікі на залік мішэнямі.

10.«Паласа перашкод» — мінанне паласы перашкод на час.
Кошт удакладняць на месцы падавання паслугі.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Папярэдні продаж будзе здзяйсняцца:
Сачыце за навінамі нашага музея на сайце і ў сацыяльных сетках!
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Прапаноўваем вам азнаёміцца з 3D-мадэлямі музейных прадметаў з калекцыі «Прадметы хатняга...
26 кастрычніка 2018г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Памяць продкаў праз музейны свет»
Ігрышча «Ката пячы» у Скірмантаве Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці праводзіцца звычайна 27...
06.07.2019г. прайшло абрадавае мерапрыемства «Купалле» на тэрыторыі музея!