+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
Галоўная Падзеі Культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
Культурна-адукацыйнае мерапрыемства  «Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»
1419

Культурна-адукацыйнае мерапрыемства

«Таямніцы на капліцы з в. Каралеўцы»

22 лістапада 2020 года

з 14:30 да 15:30

Дарагія сябры! Запрашаем Вас наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб даведацца пра таямніцы, якія захоўваюць музейныя экспанаты.

У гэтую нядзелю Вы пачуеце расповед пра малавядомыя старонкі гісторыі помніка драўлянага дойлідства “Капліца з в. Каралеўцы”. Акрамя гэтага, даведаецеся пра розныя цікавосткі традыцыйнай культуры беларусаў, менавіта пра абрады памінання продкаў, і пачуеце архаічныя беларускія спевы, якія маглі спявацца падчас такіх абрадаў.

Экскурсія разлічана на адну групу да 10 чалавек. Збор групы каля ўвахода на тэрыторыю капліцы.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 7.00 руб.;
  • для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Чытайце таксама
Увага! Змены ў працы экспазіцыі!
1447
Увага! Змены ў працы экспазіцыі!

З 01.04.2020г. музей пераходзіць на летні час працы!

У промнях пяшчотнага сонца!
289
У промнях пяшчотнага сонца!

Сябры, з'явілася ўнікальная магчымасць - вячэрняя прагулка па тэрыторыі Музея без наведвання...

Мерапрыемства  «Работы да самай суботы»
1357
Мерапрыемства «Работы да самай суботы»

30 красавіка 2022 года вы даведаецеся, якімі дрэваапрацоўчымі рамёствамі займаліся нашыя продкі...

Прэс-рэліз свята «Купалле»
561
Прэс-рэліз свята «Купалле»

4 ліпеня 2026 годаз 16.00 да 23.00 Купалле – адно з самых містычных...