Збор ураджаю селянін, негледзячы на цяжкую працу і недахоп часу, суправаджаў шэрагам абрадава-магічных дзеянняў. Дажынкі адзначалі звычайна пасля заканчэння жніва і апошні дзень суправаджаўся дажыначнымі абрадамі, у аснове якіх ляжаць рытуалы, якія правадзіліся каля апошніх жытнёвых каласоў, якія ў народзе называлі “барада”. Гэтыя каласкі ўпрыгожваюць кветкамі, стужкамі, пад іх кладуць хлеб, соль. Абавязковым атрыбутам свята быў яшчэ апошні сноп і дажыначны вянок, якія дарылі гаспадару. Асноўны сэнс абрадаў заключыўся ў тым, каб сродкамі сабранага ўражаю забяспечыць ужо будучы ўраджай, здароўе, дабрабыт і працяг роду, падзякаваь продкам за дапамогу ў вырошчванні і зборы ўраджаю.
На дажынках было шмат песен, танцаў, музыкі, каб адзначыць свята ўраджаю ўрачыста, весела, бадзёра і ўсёх грамадой!
Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
01 і 02.06.2019г. адбылося паглыбленне ў гісторыю заходнееўрапейскага і беларускага Сярэднявечч...
Камаедзіца - адзін са старажытных рэгіянальных беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і...
5 і 7 студзеня 2022 года можна будзе здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помнікам архітэктуры,...