+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Галоўная Падзеі Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна
2273

Гісторыя млына з в. Даматканавічы Клецкага раёна

Вятрак пабудаваны у 1880-я гг. у в. Сынгалы Наваградскага павета Мінскай губерні селянінам, які працаваў эканомам у мясцовага памешчыка. У пач. ХХ ст. быў выкуплены братамі Акулікамі і перавезены ў в. Каменку Сноўскай воласці, дзе прастаяў да сяр. 1930-х гг., калі ўладальнікам ветрака стаў Іван Міхлай (1907 г. нар.), жыхар в. Даматканавічы Нясвіжскага павета, Клецкай гміны (сёння – Клецкі раён Мінскай вобласці).

Адносіцца да козлавага тыпу ветракоў: каркас млына з механізмамі пакоіцца на магутным вертыкальным слупе-восі, устаўленым у аснову з тоўстых крыжавін-падэшваў, зафіксаваных падкосамі – “козлы”. На слупе замацавана гарызантальная балка-мучальніца, якая трымае ўсю вагу канструкцыі.

Вытворчая сіла млына складала прыкладна 19 пудоў зерня ў дзень, адпаведна ў месяц паставы млына маглі пераапрацаваць у муку да 9 тон зерня.

У 1957 г. падэшвы млына былі  заменены і скарочаны па памерах, што адмоўна адбілася на яго ўстойлівасці – у адзін год бура паваліла млын на бок, з-за чаго канструкцыі былі значна пашкоджаны.   

Вятрак працаваў да сяр. 1960-х гг.

Млын быў зафіксаваны рабочай групай БДМНАіП у пач. 1980-х гг. На момант падрыхтоўкі праектнай дакументацыі на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ступень зноса канструкцыі млына была наступнай:

Каркас – 30%

Дах – 35%

Дошкі абшыўкі – 50%

Лесвіцы – 50%

Дзверы – 60%

Апорныя канструкцыі – 30%

Млын быў разабраны і перавезены на тэрыторыю Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Адноўлены ў канцы 1980-х гг. з выкарыстаннем захаваных аўтэнтычных дэталяў.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
727
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»
1259
Экскурсія выходнага дня «Песня льецца над прасторай»

9 красавіка 2022 года пры набыцці ўваходнага квітка ў музей Вы можаце паўдзельнічаць у...

Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»
1471
Культурна-масавае мерапрыемства «Строчыцкі меч»

26.09.2020г. чакаем вас на захапляльнае падарожжа ў Сярэднявечча!

Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»
2960
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Каляды»

22.12.2018г. адбылося абрадавае мерапрыемства «Каляды» на тэрыторыі музея!