+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Гісторыя царквы з в. Логнавічы
Галоўная Падзеі Гісторыя царквы з в. Логнавічы
Гісторыя царквы з в. Логнавічы
2724

Дарагія сябры! Мы працягваем серыю публікацый пад агульнай назвай #строчыцкія гісторыі, у якіх распавядзем малавядомыя старонкі гісторыі помнікаў драўлянага дойлідства, што экспануюцца на тэрыторыі музея, узгадаем імёны гаспадароў музейных сядзіб, а таксама адкрыем для вас розныя цікавосткі з архіўных хронік рабочай групы БДМНАіП, у тым ліку старыя фотаздымкі з экспедыцый. Сачыце за абнаўленнем!

***

Гісторыя царквы з в. Логнавічы

Драўляная царква размяшчалася на могілках бліз в. Логнавічы Заастравецкага сельсавета Клецкага раёна. У гістарычных дакументах лічылася Астроўчыцкаю, так як адносілася да фальварка Вялікія Астроўчыцы. Царква пабудавана не раней за 1784 г., кліравыя ведамасці сяр. ХІХ ст. паведамляюць аб наяўнасці пры царкве званіцы, прастоле ў імя Пакрова Багародзіцы, а таксама аб адсутнасці пры царкве пабудоў для кліра і пасрэдным царкоўным начынні. Царква не ўтварала прыхода, была прыпісной да морацкай ( царква Ушэсця Гасподняга, в. Морач). Па звестках старажылаў апошні рамонт царквы адбыўся “за польскім часам”.  У пач. 1930-х гг. да яе былі прызначаны святар і д’якан, але ў 1935 г. у суседнім Заастравеччы была асвечана Дыянісійская царква, куды перайшлі служыць логнавіцкія святары. Пасля 1935 г. набажэнствы ў царкве праводзіліся рэдка, апошняе было спраўлена яшчэ ў 1950-х. гг.

На момант фіксацыі царква мела значныя пашкоджанні, у помніку абвалілася страха над нэфам і апсідай, моцна пашкоджанай была падлога, фундамент цалкам паглыбіўся ў зямлю. У працэнтных адносінах ступень зносу канструктыўных элементаў складала:

  1. Фундамент – 100%
  2. Сцены – 40%
  3. Шалёўка – 50 %
  4. Страха – 85 %
  5. Падлога – 70 %

Рамонтна-рэстаўрацыйныя работы праводзіліся ў 1985-1986 гг.

Тэматыка-экспазіцыйны план Пакроўскай царквы аўтарства У. Шаставец – сінтэз навуковай працы па вывучэнню гістарычных крыніц, аналізу архітэктурных даследванняў, матэрыялаў этнаграфіі, культуралогіі і мастацтвазнаўства – узор комплекснай работы па распрацоўцы канцэпцыі музеефікацыі помніка драўлянага дойлідства.

 

Па матэрыялах Шаставец і дзякуючы працы нашчадкаў у пазнейшыя гады, у 2013 г. у Логнавіцкай царкве адноўлены інтэр’ер.   

Чытайце таксама
Часовая экспазіцыя "Глыбоцкая кераміка"
51
Часовая экспазіцыя "Глыбоцкая кераміка"

Беларускае народнае ганчарства мае даўнія традыцыі. Гліна дзякуючы сваёй даступнасці,...

Акцыя «Дзень ведаў»
872
Акцыя «Дзень ведаў»

1 верасня 2024 года 15:00   Першае верасня  - вельмі важны дзень у жыцці кожнага...

Абрадавае мерапрыемства  «Спасаўка-Ласаўка»
1752
Абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-Ласаўка»

16 жніўня 2020 года запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Спасаўка-Ласаўка» на...

«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»
232
«Акцыя «Цалкам сакрэтна / Бясплатна!»

Акцыя «Цалкам сакрэтна » дае магчымасць усім наведвальнікам нашага музея далучыцца да вывучэння...