+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
Галоўная Падзеі Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
Экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў”
1695

Пад гужавым транспартам разумеюць транспартныя сродкі, дзе ў якасці цяглавай сілы выкарыстоўваецца рабочая жывёла. На тэрыторыі Беларусі асноўнай цяглавай сілай традыцыйна былі конь і вол. Жывёлу запрагалі ў воз ці сані пры дапамозе выязной вупражы – хамутовай (для каня) і ярэмнай (для вала). Канструкцыя і знешні выгляд транспартных сродкаў адлюстроўвалі сезонныя ўмовы іх выкарыстання, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць гаспадара. Гужавыя транспартныя сродкі можна падзяліць на 2 вялікія групы: колавыя (летнія) і палазныя (зімнія). Паводле функцыянальнага прызначэння сярод мноства тыпалагічных варыянтаў колавага і палазнога транспарту вызначаюць рабочыя і выязныя транспартныя сродкі.

З 27 лістапада ў прасторы помніка архітэктуры “Пуня з в. Ваўкаўшчына Міёрскага раёна” будзе адкрыта для наведвання экспазіцыя “Традыцыйны гужавы транспарт беларусаў” у абноўленым архітэктурна-мастацкім вырашэнні.

 

etna.by

Чытайце таксама
«Спасцігаем гісторыю і культуру разам»
913
«Спасцігаем гісторыю і культуру разам»

Пілотны праект па супрацоўніцтву школ і музеяў...

Свята  «Стрэчаньскія Дзяды»
741
Свята «Стрэчаньскія Дзяды»

На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца...

Свята «Дажынкі»
299
Свята «Дажынкі»

Запрашаем вас акунуцца ў атмасферу старадаўніх беларускіх традыцый і разам...