31 сакавіка ў 13:00 і 14:00 Вашай увазе будзе прэзэнтавана зборная камбінаваная экскурсія па экспазіцыйнаму сектару «Цэнтральная Беларусь» па смешнаму кошту (замест 15,00 руб. – 5,00 руб.) + бонус (наведванне выставы на экспазіцыйным сектары «Паазер’е» - «Гоніць гэблік стружку залатую», якая працуе ў помніку народнай архітэктуры «Гумно з в. Кемянцы Браслаўскага раёна» і прысвечана традыцыйным дрэваапрацоўчым рамёствам на Беларусі.
У экспазіцыі можна пазнаёміцца з прыладамі цяслярства, сталярства, бондарства, стальмашства, убачыць самаробныя такарныя станкі і варштаты, даведацца аб традыцыях выкарыстання той ці іншай пароды драўніны.
Пасля наведвання выставы Вы будзеце ведаць, як складана вырабіць такую простую рэч, як кола і чым шпунтубель адрозніваецца ад фальцгэбеля і зензубеля.
Увага! Раім паклапаціцца аб абутку: сышоў снег і дарога да сектара «Паазер’е» выглядае па-вясковаму бруднай.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Выстава працуе з 22.06.2023 З 22 чэрвеня 2023 г. у помніку архітэктуры...
Наш музей увайшоў у топ-3 музеяў краіны і быў адзначаны Дыпломам фіналіста ў намінацыі «Музей г...
19 апреля 2026 года в 14.00 в учреждении «Белорусский государственный музей народной...
13-14 чэрвеня 2026 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе...