+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Дзіцячы фестываль «КолерФест»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Дзіцячы фестываль «КолерФест»
Фотасправаздача «Дзіцячы фестываль «КолерФест»
2967

Фотасправаздача «Дзіцячы фестываль «КолерФест»

4 і 5 чэрвеня


 

Яшчэ больш цікавых відэа на нашым канале https://www.youtube.com/channel/UCdjvdmG1t1nJmH5iqHmh8-A

Горад рыцараў

Акунуцца ў эпоху сярэднявечча, адчуць сябе далікатнай прынцэсай ці смелым воінам? Або ўбачыць сапраўдны рыцарскі турнір? Як вы лічыце, у Вас атрымаецца кінуць сякеру далей за сярэднявечнага асілка, ці стрэліць з лука або арбалета дакладней чым лучнік? А можа вы добра бегаеце на хадулях? Вы лічыце сваёй добрай якасцю інтэлектуальныя магчымасці – тады сярэднявечная віктарына для Вас. Зрабіце фота на памяць з рыцарамі ў спецыяльнай фотазоне альбо вырабіце сваю ўласную манету пад кіраўніцтвам сапраўднага каваля!

Кірмаш

Вы зможаце паспытаць найсмачнейшыя стравы беларускай кухні, прысмакі на любы густ. А дыджэі з каманды радыё ЮНІСТАР (UNISTAR) не дадуць засумаваць.

Узлётная (Дэльтапланы і верталёты)

Дэльтаплан – гэта забава для аматараў «каб дух захоплівала»! На 10 хвілін Вы зможаце ўявіць сябе птушкай у небе, размахнуць рукі шырэй і адчуць вецер на сваім твары!

Для аматараў менш экстрэмальнага паветранага транспарту – палёт на верталёце. Толькі з вышыні можна па-новаму адкрыць для сябе родныя мясціны і па-сапраўднаму ацаніць прыгажосць беларускай прыроды.

Фольк-пляцоўка

Музейны сектар «Цэнтральная Беларусь» гасцінна сустрэне наведвальнікаў сваёй цікавай праграмай на фальклорнай пляцоўцы.

Жакей (Язда на конях)

Зносіны з гэтымі ветлівымі, добрымі жывёламі прынясуць Вам мора задавальнення і пакінуць цудоўныя ўспаміны! Язда верхам, надзвычайнай прыгажосці краявіды – усё гэта ў спалучэнні забяспечыць яркі і запамінальны адпачынак.

Забаўляльная

Разнастайныя забавы, якія бясспрэчна прыйдуцца па душы дзецям любога ўзросту: ад надзіманых замкаў і батутаў да велізарных празрыстых шароў  зорбаў – у якіх не так ужо лёгка перамяшчацца, як здаецца на першы погляд!

Здаровы лад жыцця

Гульцы футбольнага клуба «Крумкачы» пакажуць майстар-клас для ўсіх гледачоў, ну а самыя смелыя змогуць паспаборнічаць з хлопцамі з каманды. Хто апынецца лепей – зойме месца ў зборнай!

Не думайце, што абыграць «Крумкачоў» лёгка, бо за два гады існавання футбольны клуб атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, і хлопцы не спыняюцца на дасягнутым!

Карабас Барабас (Тэатральная пляцоўка)

Мабыць, адной з самых яркіх пляцовак нашага фестывалю стане тэатральная паляна. Тут вас чакаюць вясёлыя прадстаўленні, лялечныя забавы, казачныя персанажы, маскарад – сапраўдныя прыгоды для маленькіх і вялікіх! Больш за тое, кожнае дзіця зможа паспрабаваць сябе ў ролі артыста і прыняць удзел у інтэрактыўных спектаклях! На тэатральнай паляне сапраўды сумна не будзе!

«Яноція» (Кантактны заапарк)

Прама на адкрытым паветры, ў загонах будуць пасвіцца козы і авечкі. Рыжых лісіц можна разглядаць і карміць колькі душы заўгодна, а пухнатых трусоў – смела браць на рукі. Не абыдзецца і без экзотыкі: шыншылы, яноты, бурундукі, тхоры і іншыя жывёлы. Свае пачастункі для насельнікаў «жывога кутка» браць ня трэба – прысмакі будуць прадавацца на ўваходзе.

Прычал

Ваяж па вадасховішчу праходзіць на камфартабельным катэры (ёсць адкрытая і закрытая палубы) з аглядам навакольных краявідаў. Штучнае вадасховішча, якое размешчана каля вёскі Воўчкавічы, – гэта месца адпачынку і правядзення спаборніцтваў па водных лыжах і веславанні. Навакольная прырода – унікальнае тварэнне ледавіка.

«Мой ласкавы і пяшчотны звер» (Музычная пляцоўка)

У праграме:

• Павел Любамудраў и струнны аркестр «Метамарфоза»

Маладзёжны аркестр пад кіраўніцтвам таленавітага выпускніка Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Паўла Любамудрава у лютым 2016 года з аглушальным поспехам выступіў на разагрэве ў амерыканскіх металістаў Manowar. Зараз жа ён працягвае пакараць новыя вышыні!

• Міхаіл Снітко і сімфанічны аркестр «Алімпія класіка»

Аркестр «Алімпія Класіка», які ўзнік у 2013 годзе пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў, складаецца з вядучых музыкаў нашых лепшых калектываў: сімфанічных аркестраў Вялікага тэатра, філармоніі (Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр (ДАСА)), Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.

На нашым фэсце абодва аркестра будуць выступаць у адкрытым полі! Цудоўная музыка і непаўторная беларуская прырода – такое ні ў адной канцэртнай зале не ўбачыш!

Добрая музыка спрыяе добраму настрою і праяўленню творчых здольнасцяў, таму мы ўсталюем мальберты недалёка ад сцэны.

Дабрачыннасць

10% ад прададзеных квіткоў будуць пералічаны на рахунак міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «ШАНС».

Кошт квіткоў:

да 20 мая

дзіцячы 80 000, дарослы 160 000, сямейны (2+1) 360 000, сямейны (2+2) 432 000

с 21 мая па 3 чэрвеня

дзіцячы 95 000, дарослы 190 000, сямейны (2+1) 427 500, сямейны (2+2) 513 000

4-5 чэрвеня ў касах на фестывалі

дзіцячы 120 000, дарослы 240 000, сямейны (2+1) 540 000, сямейны (2+2) 648 000

Электронныя квіткі набываюць тут.

Схему праезду глядзіце тут.

Чытайце таксама
Фотасправаздача «KINDER-свята»
2231
Фотасправаздача «KINDER-свята»

13.05.2017г. Адпачынак на прыродзе, пазнавальныя майстар-класы, шчырыя эмоцыі і самыя нечаканыя...

Беларускі weekend!
2125
Беларускі weekend!

19, 20, 26 і 27 сакавіка з 13:30 да 15:30, жывая музыка, гульні, забавы ў беларускім стылі.

Свята  «Купалле»
896
Свята «Купалле»

24 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 21.00

Свята Пятроў дзень  «Святы Пятро — жыта ядро»
220
Свята Пятроў дзень «Святы Пятро — жыта ядро»

Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня.