+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Cвята «Купалле» у Азярцы («У нас сягоння Купалачка»)
Галоўная Падзеі Cвята «Купалле» у Азярцы («У нас сягоння Купалачка»)
Cвята  «Купалле» у Азярцы  («У нас сягоння Купалачка»)
1003

6 ліпеня 2024 года

з 18.00 да 21.00

 

Свята ў гонар летняга сонцавароту – адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў. Гэта незвычайны час, калі сонейка на небе «грае і пераліваецца» асабліва яскрава.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц. Хлопцы таксама не сядзелі, склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чарцей ці вадзянікаў, каб напалохаць дзяўчат. Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе – і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Далучайцеся і Вы да старадаўніх традыцый святкавання Купалля разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Жывы гук народных інструментаў і песень ад фальклорных гуртоў;
  • Пляценне вянкоў;
  • Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • Варожбы на вянках і зеляніне;
  • Чарадзейныя казкі;
  • Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;
  • Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;
  • Майстар-клас па дэкору з травы;
  • Майстар-клас па лялькам з травы.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 15,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў прымаюцца толькі па папярэднім запісе.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

Чытайце таксама
Бясплатная акцыя  «Цуд на Каляды»
245
Бясплатная акцыя «Цуд на Каляды»

Дарагія сябры! Надыходзяць чароўныя калядныя дні! Усё навокал замірае, мы чакаем цудаў, марым...

«Вербная нядзеля»
2641
«Вербная нядзеля»

01.01.2018г. Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Вербая нядзеля» на...

Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»
1332
Акцыя «Бясплатная экскурсiя па храмах музея»

27.02.2021г. запрашаем здзейсніць бясплатную экскурсію па 3 помніках архітэктуры.