1 мая 2025 года
З 15:00 да 16:00
1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы – агульнарэспубліканскі святочны дзень, які быў устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе і мае векавую гісторыю. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года свята стала афіцыйным. У гэты дзень штогод праводзіліся дэманстрацыі працоўных.
У наш час Свята працы з'яўляецца сімвалам адзінства і салідарнасці работнікаў усіх галін эканомікі краіны. На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень ушаноўваюць чалавека працы, ветэранаў прадпрыемстваў і работнікаў, якія дэманструюць высокія паказчыкі.
У сваю чаргу, неад’емнай часткай сялянскага жыцця заўсёды была праца на зямлі. А хлеб, як асноўны прадукт зямлі, з’яўляецца сімвалам дабрабыту, шчасця і багацця сям’і.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з сялянскімі традыцыйнымі заняткамі, якія звязаны з захаваннем і апрацоўкай зерня.
Вас чакае:
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1111,1026.
23 кастрычніка 2021 года запрашаем правесці выхадны дзень ў музеі і паўдзельнічаць у розных май...
27 лютага 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і...
9 снежня а 14 гадзіне адбылося адкрыццё экспазіцыі «Кватэра-майстэрня мінскага краўца».
09.09.2017г. Музей ня змог абмінуць 950-гадовы юбілей гораду Мінску і запрашае вас наведаць...