+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»
Галоўная Падзеі Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»
Акцыя «Дзень абаронцаў Айчыны»
872

23 лютага 2025 года

13:00

 

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта Дзень памяці мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі незалежнасць роднай зямлі. У цяперашні час дадзеная дата сімвалізуе патрыятызм, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы.

Таму ў гэты святочны дзень мы запрашаем усіх жадаючых наведаць Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, каб пазнаёміцца з рамёствамі, якімі ў старыя часы займаліся толькі мужчыны.

Вас чакае:

  • Экскурсія па выставам, якія прысвечаны гарбарству, рыбалоўству, кавальству.

 

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 12,50 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Чытайце таксама
Свята  «Жаніцьба коміна»
805
Свята «Жаніцьба коміна»

«Жаніцьба коміна» – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце.

Акцыя  «Цуд на Каляды»
478
Акцыя «Цуд на Каляды»

7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова – гэта адно з самых галоўных хрысціянскіх свя...

Культурна-масавае мерапрыемства  «Дзень Святога Марціна»
1530
Культурна-масавае мерапрыемства «Дзень Святога Марціна»

24.10.2020г. запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Дзень Святога Марціна»...

Тэматычная масленічныя экскурсіі
1524
Тэматычная масленічныя экскурсіі

24 лютага — 12 сакавіка 2021 года запрашаем на тэматычная масленічныя экскурсіі для груп наведв...