+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Адкрыццё новай экспазіцыі «Аб’яднаныя адным ручніком»
Галоўная Падзеі Адкрыццё новай экспазіцыі «Аб’яднаныя адным ручніком»
Адкрыццё новай экспазіцыі «Аб’яднаныя адным ручніком»
702

Мы рады абвясціць аб адкрыцці новай выставы – «Аб’яднаныя адным ручніком»!

16 чэрвеня 2023 г. у 14.00

У ёй прадстаўлены каля 100 прадметаў тэкстылю, што адлюстроўваюць ткацкія традыцыі Палесся – рэгіёна, што дзякуючы свайму геаграфічнаму размяшчэнню, да пачатку ХХ ст. захоўваў найбольш архаічныя рысы славянскай культуры.

На выставе дэманструюцца ручнікі, народнае адзенне, як уласна палескіх ткацкіх традыцый, так і ўзоры тэкстылю, што адлюстроўваюць пранікненне на гэтыя землі арнаментаў, тэхналогій, формаў з суседніх рэгіёнаў, іх інтэрпрэтацыю і адаптацыю мясцовымі майстрамі.

Экспазіцыю склалі прадметы з калекцыі музея і прыватнага збору майстра народнай творчасці Галіны Мікалаеўны Безбародка.

Галіна Мікалаеўна нарадзілася на Чаркашчыне, вырасла ў г. Звянігародка. Працавала ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Мінска, дзе ў 1974 г. стварыла студыю народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Бусляня». Са студэнцкіх часоў збірае традыцыйны тэкстыль, народныя строі Украіны, Беларусі, Расіі. Яе збор налічвае каля 1000 прадметаў – старадаўнія ручнікі з каноплі, лёну і бавоўны, адзенне, побытавыя рэчы. Большасць прадметаў суправаджаюцца гісторыямі людзей, якім яны належылі.

Завітайце ў музей на ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі і знаёмства з цікавым, таленавітым чалавекам!

Экспазіцыя размешчана ў помніку архітэктуры «Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань» (сектар «Падняпроўе»). 

 

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 10,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 5,00 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5,00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18.30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
  • Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутныее таксі: №1277, №1111, №1026; аўтобус№150.

Чытайце таксама
Развітанне са школай
3054
Развітанне са школай

31.05(аўторак), экскурсійнае абслугоўванне па папярэдніх заяўках.

Мерапрыемства  «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»
739
Мерапрыемства «Падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага»

30 кастрычніка 2022 года запрашаем у падарожжа па старонках рамана А. Сапкоўскага ў беларускім...

Свята «Камаедзіца»
1194
Свята «Камаедзіца»

1 красавіка 2023 года з 15.00 да 16.00