Жаніцьба коміна (пасвета, лучніка) – сакральны абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. Комін – прылада для асвятлення сялянскай хаты ў вечаровы час у выглядзе конусападобнай трубы, якая выходзіць вонкі праз столь і дах.
Спевы і дзеянні абраду сведчылі, што ў гэты дзень гаспадары звычайна пачыналі сеяць жыта. Пасля гэтага абраду дзяўчаты пачыналі ладзіць вячоркі і попрадкі (працоўныя зборы моладзі). Сёння гэты абрад страчаны ў жывой традыцыі, яго можна ўбачыць толькі ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Музей народнай архітэктуры і побыту прадставіў рэканструкцыю ўнікальнага абраду «Жаніцьба коміна».
9 снежня а 14 гадзіне адбылося адкрыццё экспазіцыі «Кватэра-майстэрня мінскага краўца».
30.04.2017г. Жывая музыка, гульні, конкурсы і забавы ў беларускім стылі!
21.09.2019г. прайшло свята «Дзень каваля»!
19, 20, 26 і 27 сакавіка з 13:30 да 15:30, жывая музыка, гульні, забавы ў беларускім стылі.