+375 172905913 +375 175138610 museum@etna.by
Экспазіцыя працуе
11:00-19:00 (ср-вскр)
Каса працуе
11:00-18:30 (ср-вскр)
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»
Галоўная Падзеі Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства «Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»
Фотасправаздача «Абрадавае мерапрыемства  «Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»
2092

Фотасправаздача

«Абрадавае мерапрыемства

«Свята першага ўкоса (Музейная сенакосная талака)»

19 чэрвеня 2021 года 

Першы ўкос – гэта спрадвеку вялікае свята для беларусаў, такое як Дажынкі альбо Спас. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы. Гэты калектыўны працоўны звычай – старажытны па сваім паходжанні і высакародны паводле характару дзейнасці. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. Сумеснае спажыванне кашы, якой частаваліся на полі, павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавека, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук – забеспячэнне палеткаў вільгаццю. У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрасіў далучацца ўсіх жадаючых да незвычайнай традыцыі!

 

 
Чытайце таксама
Міжнародная акцыя  «Ноч музеяў»
1712
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў»

15.05.2021г. у вас ёсць унікальная магчымасць пагрузіцца ў містычную атмасферу беларускіх...

Прэс-рэлiз акцыі «Дзяды»
86
Прэс-рэлiз акцыі «Дзяды»

31 кастрычніка 2026 года З 15:00 да 16:00 «Дзяды» - гэта дзень памінання,...

«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»
388
«Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка 2026 года з 14.00 да 15.00 Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у...

80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца
662
80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Святло перамагае цемру, а прага жыцця адольвае смерць. Снарады, якія забівалі і калечылі...